25 лістапада 2022 г. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем, арцыбіскупам Антэ Йозічам.
Асноўнымі тэмамі гутаркі сталі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам, узаемадзеянне Ватыкана і Мінска, а таксама актуальнае становішча Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе сустрэчы бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесіянальнага дыялога, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння.