30 кастрычніка 2024 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч прыняў копіі даверчых лістоў паслоў Алжыра, Бурундзі, Кувейта і Маўрытаніі.
Падчас сустрэчы з Паслом Алжыра ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Бумедыенам Генадам бакі з задавальненнем канстатавалі актывізацыю двухбаковага палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якая намецілася ў 2024 годзе. Пацвердзілі зацікаўленасць у правядзенні першага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Алжырскай міжурадавай камісіі, а таксама абмеркавалі графік візітаў на бліжэйшую перспектыву.
З Паслом Бурундзі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Жазефам Нкурунзіза былі абмеркаваны шляхі актывізацыі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бурундзі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах і ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, а таксама пашырэнне дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.
Падчас сустрэчы з Паслом Кувейта ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Рашэдам Хаммадам аль-Адвані абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага палітычнага, эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у гуманітарнай сферы. Суразмоўцы пацвердзілі гатоўнасць да працягу ўзаемапаважлівага дыялогу і актыўнага ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў.
Падчас сустрэчы з Паслом Маўрытаніі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Махамедам Дэмана Хамарай бакі адзначылі неабходнасць актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, падтрымання актыўнага дыялогу на шматбаковых пляцоўках і паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, а таксама развіцця дагаворна-прававой базы.