28 мая 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта правёў брыфінг для акрэдытаваных у краіне прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу. У мерапрыемстве таксама ўзяў удзел прадстаўнік Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Сустрэча была прысвечана дзвюм узаемазвязаным тэмам: прававым і фактычным аспектам нядаўняй сумеснай трэніроўкі ядзерных сіл Беларусі і Расіі, а таксама рэакцыі, якую яна выклікала.
У прыватнасці, намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства канстатаваў, што сумесныя ядзерныя трэніроўкі з Расіяй цалкам адпавядаюць Дагавору аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, з'яўляюцца аналагам натаўскай практыкі «сумесных ядзерных місій» і маюць выключна абарончы характар. Інфармацыя аб вучэннях з самага пачатку была адкрытай і агульнадаступнай.

На фоне таго, што сукупныя ваенныя выдаткі суседніх Польшчы, Літвы і Латвіі ўжо ў 25 разоў перавышаюць абаронныя асігнаванні Беларусі, а натаўскі блок нарошчвае прысутнасць непасрэдна ля беларускіх межаў, ядзернае стрымліванне застаецца вымушанай, суразмернай і найбольш рацыянальнай мерай забеспячэння нацыянальнай бяспекі, якая дазваляе пазбегнуць спусташальнай гонкі ўзбраенняў.
Мінск пацвярджае адкрытасць да прафесійнага ваеннага дыялогу з усімі зацікаўленымі бакамі.
І.Сякрэта таксама закрануў актуальныя пытанні беларуска-еўрапейскіх адносін.