12-09-2019
12 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Гватэмала ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Густава Адольфа Лопесам Кальдэронам з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
Падчас сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні развіцця беларуска-гватэмальскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах, а таксама супрацоўніцтва дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.
У рамках размовы адбылося таксама абмеркаванне пытанняў узаемадзеяння паміж рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, членамі якіх з'яўляюцца Беларусь і Гватэмала, і перспектыў ўмацавання дагаворна-прававой базы паміж дзвюма краінамі.