Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/dd4798e36e38d2f2.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Германіі

03 мая 2018
03-05-2018 
 
3 мая 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэрам Дэтмарам. 
 
 
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскіх адносін, выказалі задавальненне захаваннем пазітыўнай дынамікі ў гэтай галіне.
 
Асаблівая ўвага была нададзена планам па рэалізацыі ў бягучым годзе шэрагу сумесных мерапрыемстваў.