Сіньхуа: Сёлета спаўняецца 55 гадоў рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН № 2758. Беларусь неаднаразова заяўляла пра падтрымку прынцыпу «аднаго Кітая». Як у Мінску сёння ацэньваюць значэнне гэтай рэзалюцыі і наколькі актуальная пазіцыя Беларусі дытычна тайваньскага пытання ў кантэксце актуальнай сітуацыі?
Р.Варанкоў: Кіруючыся духам усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства з Кітайскай Народнай Рэспублікай, а таксама сваімі міжнароднымі абавязацельствамі, Рэспубліка Беларусь паслядоўна прытрымліваецца прынцыпу «аднаго Кітая». Беларусь зыходзіць з таго, што ў свеце існуе толькі адзін Кітай, а Тайвань з'яўляецца яго неад'емнай часткай.
Мы адзначаем нязменную значнасць рэзалюцыі Генасамблеі ААН № 2758 як дакумента, які замацаваў гэтыя палітыка-прававыя рэаліі. Беларусь цвёрда падтрымлівае намаганні Кітая па захаванні нацыянальнага адзінства, паважае яго суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць і выступае супраць любых формаў знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы.