25 студзеня 2025 г. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром СНД, кіраўніком Місіі міжнародных назіральнікаў ад СНД на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргеем Лебедзевым.
Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у рамках СНД. С.Лебедзеў праінфармаваў аб ходзе работы Місіі міжнародных назіральнікаў ад СНД па маніторынгу працэса падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і датэрміновага галасаваннія.
М.Рыжанкоў пацвердзіў, што супрацоўніцтва ў рамках СНД з’яўляецца адным з прыярытэтных вектараў беларускай знешняй палітыкі. Баки пацвердзілі, што з беларускага боку створаны ўсе неабходныя ўмовы для выканання Місіяй назіральнікаў ад СНД задач па назіранні за працэсам падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь.