27 лістапада 2024 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч прыняў Часовага паверанага ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Цві Міркіна.
Сустрэча адбылася ў дзень 150-годдзя з дня нараджэння знакамітага выхадца з Беларусі, першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця беларуска-ізраільскага дыялогу і культурнага супрацоўніцтва. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў для нарошчвання практычнага ўзаемадзеяння ў розных галінах.