19 студзеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Пакістана Арыфу Алві.
Фота: Прэс-служба Прэзідэнта Пакістана
Падчас сустрэчы, якая адбылася пасля цырымоніі, бакі абмеркавалі актывізацыю палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам.
Падкрэслена неабходнасць умацавання ўзаемадзеяння ў такіх важных для дзвюх краін галінах як прамысловасць, сельская гаспадарка і фармацэўтыка. У станоўчым ключы адзначана правядзенне ў 2020 годзе, нягледзячы на звязаныя з пандэміяй каранавірусу абмежаванні, сумесных мерапрыемстваў па навуцы, тэхналогіях, ахове здароўя і фармацэўтыцы.
Суразмоўцы абмеркавалі мерапрыемствы, якія плануюцца да правядзення ў 2021 годзе, у тым ліку шостае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, пяты раўнд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Пакістана, сустрэчы экспертных рабочых груп у сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Паслом Беларусі А.Мяцеліцай запрашэнні Прэм’ер-міністру Пакістана Імрану Хану і Спікеру Нацыянальнай Асамблеі Парламента Пакістана Асаду Кайсеру наведаць Рэспубліку Беларусь.