14 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік сустрэўся з Віцэ-прэм'ерам, Міністрам эканомікі і развіцця Манголіі Чымээдыйн Хурэлбаатарам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, правядзенне пасяджэнняў Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў 2023 годзе ў г. Мінску.
Суразмоўцы пацвердзілі зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі двухбаковага дыялогу па лініі профільных міністэрстваў і рэалізацыі новых сумесных праектаў у галіне паставак камунальнай, сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі беларускай вытворчасці.