Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/db8957aeae2c520c.html

Аб кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і М'янмы

03 кастрычніка 2025

 

3 кастрычніка 2025 г. у г.Мінску адбыўся другі раўнд кансультацый па агульнапалітычных пытаннях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма.

Беларускі бок на перамовах узначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, м'янманскі – намеснік Міністра замежных спраў Ко Ко Чжо. 

 
 

Бакі адзначылі актыўную дынаміку і высокі ўзровень кантактаў, што з'яўляецца важным стымулам для інтэнсіфікацыі і пашырэння беларуска-м'янманскіх сувязей.

Падчас перамоў абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-м'янманскіх адносін, уключаючы развіццё палітычнага дыялогу, нарошчванне ўзаемнага гандлю, пашырэнне дагаворна-прававой базы, двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, супрацоўніцтва з ЕАЭС, АСЕАН, ШАС і БРІКС, садзейнічанне ўсталяванню прамых двухбаковых кантактаў у сферах турызму, культуры і іншых гуманітарных галінах. Адбыўся абмен думкамі наконт шэрагу актуальных тэм рэгіянальнага і глабальнага парадкаў дня. 

Бакі канстатавалі наяўнасць шырокіх магчымасцей для актывізацыі адносін паміж Беларуссю і М'янмай і намецілі планы ўзаемадзеяння на найбліжэйшую перспектыву. 

Кіраўніка м'янманскай дэлегацыі прыняў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. На сустрэчы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці ўсебаковага ўзаемадзеяння з М'янмай.