На фоне складанай унутрыпалітычнай сітуацыі і пратэстаў, якія працягваюцца ў Народнай Рэспубліцы Бангладэш, а таксама з улікам дзейнага ў дадзенай краіне рэжыму каменданцкай гадзіны рэкамендуем беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца там, быць асцярожнымі, не пакідаць без асаблівай неабходнасці месца свайго пражывання, няўхільна прытрымлівацца ўказанняў мясцовых уладаў.
Тэлефон экстранай консульскай дапамогі: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Індыі (г. Нью-Дэлі) - +91 99 99 466 445 (кругласутачна).