18 красавіка 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч узяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі закладвання памятнай алеі ў Мінску ў рамках акцыі «Зялёны пояс ШАС» да 25-годдзя Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Удзельнікамі мерапрыемства, прымеркаванага да рэспубліканскага суботніка, сталі разам з прадстаўнікамі МЗС Беларусі кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў – членаў ШАС, акрэдытаваных у нашай краіне.
У Яблыневым скверы каля Храма-помніка ў гонар Усіх Святых было высаджана 30 дрэў, якія сімвалізуюць аб'яднанне намаганняў і стваральную працу на прынцыпах «шанхайскага духу».
У прывітальным слове Сяргей Лукашэвіч падкрэсліў важнасць акцыі як адной са знакавых падзей у кантэксце святкавання юбілейнай даты ШАС, што адлюстроўваюць унёсак усіх дзяржаў – членаў арганізацыі ў забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя, стварэнне камфортных умоў і павышэнне якасці жыцця ў населеных пунктах краін «шанхайскай сям'і».