28 лістапада 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта сустрэўся з прадстаўніком Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь Эролам Ардучам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Бакі падвялі вынікі супрацоўніцтва паміж Республикой Беларусь і прадстаўніцтвам Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь у перыяд кадэнцыі Э.Ардуча.
Намеснік Міністра таксама падзякаваў Э.Ардуча за каардынацыю дзейнасці краінавай каманды ААН у Беларусі ў якасці выконваючага абавязкі Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь у 2023–2024 гадах.
Станоўча адзначаны намаганні прадстаўніцтва УВКБ ААН па аказанні Беларусі падтрымкі ва ўрэгуляванні сітуацыі з мігрантамі на заходняй мяжы Беларусі з дзяржавамі Еўрапейскага Саюза.
Дасягнута дамоўленасць аб паслядоўным захаванні ў прыярытэтах узаемадзеяння Беларусі і Нацыянальнага офіса УВКБ ААН актывізацыі яго працы ў рэгіёнах Беларусі для дасягнення ўстойлівага развіцця.