21 мая 2026 г. у г.Ашхабадзе адбыліся беларуска-туркменскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Павел Уцюпін, туркменскую – намеснік Міністра замежных спраў Ахмет Гурбанаў.

Удзельнікі кансультацый абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы падрыхтоўку да чарговага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, узаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый.
П.Уцюпін таксама сустрэўся з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў, Міністрам замежных спраў Туркменістана Рашыдам Мерэдавым.

Бакі абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках і перспектыўныя напрамкі сумеснай работы ў гандлёва-эканамічнай і транспартнай сферах.