18 лістапада 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч правёў сустрэчу з бразільскай дэлегацыяй на чале з Сакратаром па міжнародных адносінах Федэральнай акругі Бразіліі Пака Брыта.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы ўмацавання дзелавых і культурных сувязей паміж муніцыпальнымі ўладамі г.Мінска і г.Бразіліа, а таксама падпісання пагаднення аб пабрацімстве паміж сталіцамі дзвюх краін.
У мэтах развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва бакі выказалі зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі.