26 лютага 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) ў Расіі, Беларусі і Малдове Іхтыярам Асланавым.
Падчас сустрэчы абмеркаваны вынікі супрацоўніцтва Беларусі і МКЧК у 2020 годзе, а таксама сумесныя мерапрыемствы на бягучы год, у тым ліку правядзенне рэгіянальных семінараў па міжнародным гуманітарным праве, аказанне падтрымкі неабароненым пластам насельніцтва, рэалізацыя ініцыятыў у рамках СНД і АДКБ.
Суразмоўцы адзначылі высокую эфектыўнасць двухбаковага ўзаемадзеяння і дасягнулі дамоўленасці аб працягу працы ў сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Беларускім бокам высока ацэнены ўклад Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў барацьбу супраць распаўсюджвання COVID-19 у Беларусі.
Да даведкі: Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа – міжнародная гуманітарная арганізацыя, якая аказвае дапамогу пацярпелым ва ўзброеных канфліктах, з'яўляецца састаўной часткай Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Заснавана ў 1863 годзе ў Швейцарыі.
Агульны аб'ём дапамогі, якая паступіла ў Беларусь па лініі МКЧК і Міжнароднай Федэрацыі Чырвонага Крыжа ў 2020 годзе, склаў 3,6 млн. беларускіх рублёў (каля 1,5 млн. долараў ЗША), з якіх 2,8 млн. беларускіх рублёў былі накіраваны для прафілактыкі і барацьбы з COVID-19.