14 лістапада 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых лістоў прызначанага Пасла Рэспублікі Саюз М’янма ў Рэспубліцы Беларусь (з рэзідэнцыяй у Маскве) Ціт Лінн Ауна.
Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-м’янманскіх адносін, у тым ліку бягучыя планы по арганізацыі двухбаковых мерапрыемстваў.
Суразмоўцы канстатавалі ўстойлівую дынаміку пашырэння супрацоўніцтва, адзначыўшы актывізацыю беларуска-м’янманскіх кантактаў як на афіцыйным узроўні, так і па лініі дзелавых колаў.
Пазітыўна ацаніўшы рост узаемнага гандлю ў бягучым годзе, бакі дамовіліся прадоўжыць работу па ўзгадненні і рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых сферах.