20 красавіка 2024 г. кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, а таксама члены іх сем'яў у рамках Агульнарэспубліканскага суботніка прынялі ўдзел у штогадовай акцыі "Тыдзень лесу 2024".
Беларускія дыпламаты высадзілі больш за 10 тыс. саджанцаў соснаў і елак з адкрытай і закрытай каранёвай сістэмай на ўчастку лесу ў 1.6 га ў Смалявіцкім лясніцтве.
“Гэта добрая традыцыя, якую МЗС штогод з задавальненнем падтрымлівае. Сёння многія нашы контрпартнёры забываюцца, што дыпламатыя павінна быць нацэлена на стварэнне, згуртаванне. Мы ж у нейкай ступені таксама саджаем парасткі, але не дрэў, а свету, паразумення і дыялогу. Таму пакінуць "зялёны след" і ўнесці свой пасільны ўклад у захаванне экалагічнай устойлівасці і прыроднай разнастайнасці роднай Беларусі - наш прамы абавязак", - падкрэсліў Міністр.
Сённяшнюю работу калектыў МЗС прысвяціў памяці Міністра Уладзіміра Макея, які паклаў пачатак гэтай добрай традыцыі Міністэрства.