24-01-2018
24 студзеня 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуанам Вальдэсам Фігераа з нагоды пачатка яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця палітычнага дыялогу на вышэйшым узроўні, узаемадзеяння краін у рамках міжнародных арганізацый, пашырэння гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва, а таксама арганізацыі двухбаковых мерапрыемстваў у 2018 годзе.