2 верасня 2025 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Паўла Уцюпіна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімурам Жаксылыкавым.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-казахстанскіх адносін, а таксама графік будучых візітаў.
Падчас размовы падкрэслены традыцыйна дружалюбны характар двухбаковых адносін, узаемнае імкненне да іх далейшага ўмацавання.