17 верасня 2020 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі Цуй Цымінам.
Бакі абмеркавалі графік кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне краін на міжнародных пляцоўках і пытанні сумеснага процідзеяння распаўсюджванню COVID-19.
У.Макей таксама адзначыў, што Беларусь падтрымлівае прапанаваную Кітаем глабальную ініцыятыву ў сферы інфармацыйнай бяспекі, якая сугучная ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі аб стварэнні пояса лічбавага добрасуседства.