11-12-2019
10 снежня 2019 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў і Пастаянны прадстаўнік Барбадаса пры ААН Генрыета Элізабэт Томпсан падпісалі Сумеснае камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Барбадасам.
Да даведкі. Барбадас – выспавая дзяржава на Малых Антыльскіх выспах у Вэст-Індыі ў Карыбскім моры. Размяшчаецца на ўсход ад Наветренных выспаў. Агульная плошча — 431 кв. км; насельніцтва — 293,1 тыс. чалавек; валавы ўнутраны прадукт — 5,1 млрд. дал. ЗША. Незалежнасць краіны была абвешчаная 30 лістапада 1966 г.
Падчас кароткай размовы па выніках цырымоніі падпісання дыпламаты абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Барбадасам у гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама ў галіне турызму.