Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d64889d33a26d4ef.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Апостальскім Нунцыем

07 ліпеня 2022

 

7 ліпеня 2022 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем, арцыбіскупам Антэ Йозічам. 

Асноўнымі тэмамі размовы сталі актуальнае становішча Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь, узаемадзеянне Святога Прастола і афіцыйнага Мінска, а таксама шэраг пытанняў шматбаковага парадку дня. 

Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесіянальнага дыялога, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння.