Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d6340c6be47c2b67.html

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Ватыкан

10 студзеня 2022

 

10-11 студзеня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі пры Святым Прастоле (па сумяшчальніцтве) Сяргей Алейнік здзяйсняе візіт у Ватыкан.

 
 
Фота: Прэс-служба Ватыкана

10 студзеня 2022 г. С.Алейнік прыняў удзел ва ўрачыстай навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска I для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Прастоле.

Пасля аўдыенцыі адбыліся перамовы Намесніка кіраўніка МЗС Беларусі з Дзяржаўным Сакратаром Святога Прастола, кардыналам П'етра Паралінам. Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама сумесныя намаганні па ўмацаванні міжканфесіянальнага дыялогу.

Таксама запланаваны сустрэчы Сяргея Алейніка з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі (Міністрам замежных спраў) Дзяржаўнага Сакратарыята Святога Прастола, Архіепіскапам Полам Рычардам Галахерам і Старшынёй Папскай Рады па спрыянні Хрысціянскаму Адзінству, Кардыналам Куртам Кохам.