10-01-2018
8 — 11 студзеня 2018 г. праходзіць візіт у Ватыкан Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка.
Пасол прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Прастоле, падчас якой адбылася кароткая размова С.Алейніка з Пантыфікам.
У рамках візіту праведзены таксама сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Святога Прастола кардыналам П'етра Паралінам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Ватыкана (Міністрам замежных спраў) арцыбіскупам Полам Галахерам і старшынёй Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам. Абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне.
Сустрэча Пасла Беларусі С.Алейніка з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П.Паралінам
Сустрэча Пасла Беларусі С.Алейніка c сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Ватыкана (Міністрам замежных спраў) арцыбіскупам Полам Галахерам
Падчас рабочай сустрэчы Пасла з прэфектам Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чезарэ Пасіні ў дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перададзена факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».