18 жніўня 2020 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Фінляндыі Пеккай Хаавістам.
Адбыўся абмен меркаваннямі наконт бягучай сітуаціі пасля прэзіденцкіх выбараў у Беларусі і перспектыў далейшага ўзаемадзеяння.
Бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленнасць у захванніі каналаў камунікацый, працягу рабочых кантактаў і падтрыманніі дыялогу.