15-11-2019
15 лістапада 2019 г. адбылась сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея са Старшынёй Выканаўчага камітэта — Выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі СНД па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў нашай краіне Сяргеем Лебедзевым.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з арганізацыяй міжнароднага назірання за бягучымі парламенцкімі выбарамі па лініі СНД, а таксама праблематыку супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці.