Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d4a5fa1a54375239.html

Аб уручэнні Пастаянным прадстаўніком Беларусі Д.Красоўскім даверчых лістоў Генеральнаму дырэктару Аддзялення ААН у Найробі

15 верасня 2025

 

15 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія Дзмітрый Красоўскі ўручыў даверчыя лісты ў якасці Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) і Праграме ААН па населеных пунктах (ААН-Хабітат)  Генеральнаму дырэктару Аддзялення ААН у Найробі Зайнаб Хаве Бангурэ.

Падчас размовы беларускі дыпламат пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да прынцыпаў устойлівага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя і урбанізацыі ў адпаведнасці з Парадкам дня ААН на перыяд да 2030 года. Падкрэсліў гатоўнасць Беларусі актыўна супрацоўнічаць з ЮНЕП, ААН-Хабітат і дзяржавамі-членамі для прасоўвання глабальных мэт у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця гарадоў на аснове шматбаковага падыходу.