25 сакавіка 2025 г. па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальны парадак двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.
Міністры таксама пацвердзілі дамоўленасці аб правядзенні двухбаковых сустрэч і візітаў на розных узроўнях у бліжэйшы час.