26 красавіка 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў удзел у памятным мерапрыемстве з нагоды 35-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства сумесна з прадстаўнікамі іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў, а таксама дыпламатычнага корпуса ўсклаў кветкі да памятных знакаў "Ахвярам Чарнобыля" і "Камень міру Хірасімы" ў парку Дружбы народаў г.Мінска, аддаўшы даніну памяці гераічнасці і самаахвярнасці ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.