14 лістапада 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Кувейт у Рэспубліцы Беларусь доктарам Рашэдам Хамадам аль-Адвані.
Суразмоўцы абмеркавалі канкрэтныя крокі па інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў, інвестыцыйным супрацоўніцтве, пашырэнні дагаворна-прававой базы.
Падчас сустрэчы асобная ўвага была ўдзелена вызначэнню перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кувейтам.