28 лістапада 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з Прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рустамам Хайдаравым.
Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектыўныя напрамкі практычнага ўзаемадзеяння Беларусі і ЮНІСЕФ.
Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях распрацоўцы Краінавай праграмы супрацоўніцтва ЮНІСЕФ і Рэспублікі Беларусь на 2026 - 2030 гады.