Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d399759e71f76228.html

Аб уручэнні Паслом Беніна копій даверчых грамат Першаму намесніку Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніку

27 верасня 2022

 

27 верасня 2022 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў копіі даверчых грамат Пасла Бенiна ў Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Акамбі Андрэ Окунлола-Біау.

Падчас размовы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы планы па актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.