23 лістапада 2020 г. адбылася цырымонія ўручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Народнай Рэспублікі Бангладэш у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Камрулам Ахсанам копій даверчых грамат намесніку Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алегу Краўчанку.
У ходзе сустрэчы дыпламаты абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва ў двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных арганізацый.