21 мая 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуанем.

Бакі далі станоўчую ацэнку дынаміцы гандлёвага абароту паміж Беларуссю і Кітаем.
Суразмоўцы традыцыйна ў канструктыўным ключы абмяняліся думкамі наконт найбольш актуальных пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня, надаўшы асаблівую ўвагу будучым кантактам лідараў дзвюх краін, а таксама правядзенню шэрагу мерапрыемстваў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай накіраванасці.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства зноў пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да прынцыпу «аднаго Кітая» і падтрымку намаганняў кітайскага ўрада па абароне нацыянальнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.