16 красавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч сустрэўся з Міністрам спорту Рэспублікі Узбекістан Адхамам Ікрамавым.
Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры і спорту. Суразмоўцы адзначылі пазітыўную дынаміку ўзаемадзеяння, абмеркавалі пытанні рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках праграмы супрацоўніцтва, падпісанай у лютым 2024 года кіраўнікамі спартыўных ведамстваў дзвюх краін.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб асноўных міжнародных і нацыянальных спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі і Узбекістане ў 2024 годзе, пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у выкарыстанні спартыўных баз і цэнтраў абедзвюх краін для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў і матчавых сустрэч.