5 снежня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч правёў сустрэчу з намеснікам старшыні Дзяржаўнага сходу Венгрыі Шандорам Лежаком.
Бакі абмеркавалі міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, планы па развіццю новых напрамкаў беларуска-венгерскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне гандлёва-эканамічных адносін, магчымасці арганізацыі культурнай і адукацыйнай праграмы для беларускіх студэнтаў у Венгрыі.