17 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і Бангладэш па сумяшчальніцтве Міхаіл Касько ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Мухамеду Шахабудзіну.
У рамках кароткай размовы бакі адзначылі неабходнасць актывізацыі палітычнага дыялогу.
Падчас паездкі кіраўніка беларускай дыпмісіі ў Бангладэш адбыліся таксама яго перамовы з кіраўнікамі міністэрстваў замежных спраў, юстыцыі, сельскай гаспадаркі і мясцовага самакіравання Бангладэш.
Бакі канструктыўна абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і канкрэтныя захады па яго далейшым паглыбленні ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, фінансавай, прававой, сельскагаспадарчай сферах, а таксама ў галіне развіцця інфраструктуры.