Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d1083d5240bc0463.html

Аб удзеле кіраўніцтва і супрацоўнікаў МЗС Беларусі ва ўскладанні кветак з нагоды Дня Перамогі

09 мая 2026

 

9 мая 2026 г. кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь усклалі кветкі да стэлы «Мінск – горад-герой» з нагоды Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас мерапрыемства першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч адзначыў: «Сёння калектыў Міністэрства замежных спраў на даручэнне Міністра Максіма Рыжанкова, а таксама на заклік сэрца ўсклаў кветкі да манумента «Мінск – горад-герой». Гэта знакавае месца, размешчанае каля Музея Вялікай Айчыннай вайны, не толькі для ўсіх беларусаў, але і для ўсіх тых, хто шануе памяць пра мінулыя падзеі. Мы разам выступаем за мірнае неба, за гістарычную справядлівасць, за будучыню без вайны».

 
 

Дзень Перамогі застаецца для Беларусі сімвалам бяспрыкладнай мужнасці і адзінства ў барацьбе за гонар і свабоду нашай Радзімы. Памяць пра невымерную цану, заплачаную за права быць гаспадарамі на сваёй зямлі, служыць надзейным арыенцірам у сённяшняй рабоце дыпламатаў.