Паводле наяўных у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь звестак, 9–10 жніўня гэтага года ў Варшаве, на плошчы імя Ю.Пілсудскага, а таксама ў Варшаўскім універсітэце запланавана правядзенне мерапрыемства, мэта якога – нанясенне шкоды Рэспубліцы Беларусь. Арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі выступаюць прадстаўнікі беларускай эміграцыі, якія падтрымліваюцца афіцыйнай Варшавай і вядомыя сваёй дэструктыўнай і правакацыйнай дзейнасцю.
Міністэрства зыходзіць з таго, што падобныя варожыя акцыі не спрыяюць аднаўленню нармальнага дыялогу паміж нашымі дзяржавамі і непасрэдна шкодзяць беларуска-польскім адносінам.
У сувязі з гэтым у Міністэрства замежных спраў быў выкліканы Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, якому ўручана адпаведная нота.
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь будзе і далей пільна адсочваць развіццё сітуацыі, пакідаючы за сабой права прымаць неабходныя меры ў адказ на любыя дзеянні правакацыйнага характару.