З вялікай трывогай і болем успрымаем падзеі, якія адбываюцца ў апошнія дні ў Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Рашуча асуджаем дзеянні ўкраінскіх узброеных фармаванняў, якія пайшлі на гэтую бессэнсоўную авантуру, якая ўзмацняе жорсткасць канфлікта у нашым рэгіёне.
Для нас непрымальныя атакі на грамадзянскае насельніцтва, мірныя вёскі і гарады, мэтанакіраванае пашкоджанне інфраструктуры, акты тэрору.
Усе гэтыя дзеянні ўкраінскі бок робіць на фоне заяў свайго палітычнага кіраўніцтва аб гатоўнасці да перамоваў. Насамрэч падобныя вылазкі і эскалацыя толькі аддаляюць перспектывы іх аднаўлення і спынення канфлікту, да чаго нязменна заклікае беларускі бок.
Выказваем падтрымку і салідарнасць з жыхарамі Курскай вобласці. Сем'ям і блізкім загінулых выказваем спачуванні, жадаем жадаем найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.