26 лютага 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Андрэя Мяцеліцы з Сакратаром Міністэрства па эканамічных пытаннях Пакістана (у рангу Першага намесніка Міністра) Нурам Ахмедам.
Бакі абмеркавалі пытанні развіцця гандлю паміж Беларуссю і Пакістанам, а таксама перспектыўныя напрамкі актывізацыі двухбаковых дзелавых кантактаў пасля пандэміі каранавіруса, у тым ліку ходу падрыхтоўку шостага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.