27 лiпеня 2021 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лацiфам Гандзiлавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковых беларуска-азербайджанскiх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, узаемадзеяння Мінска і Баку на міжнародных пляцоўках.
У.Макей выказаў падзяку Паслу Азербайджана за актыўную стваральную працу, накіраваную на ўмацаванне беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва.