28 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Маліноўскі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Паўночная Македонія Стэва Пендароўскі.
Падчас ўрачыстай цырымоніі Пасол С.Маліноўскі падкрэсліў, што ў Рэспубліцы Беларусь перакананы ў тым, што паспяховае развіццё і ўмацаванне адносін паміж Беларуссю і Паўночнай Македоніяй поўнасцю адпавядае інтарэсам нашых краін і народаў.
У якасці важных напрамкаў супрацоўніцтва названы паляпшэнне эканамічных адносін, пашырэнне дагаворна-прававой базы, актывізацыя кантактаў у сферах турызму, адукацыі, навукі, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.
Прэзідэнт Паўночнай Македоніі выказаў надзею на фарміраванне ў будучыні больш спрыяльных умоў для развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Паўночная Македонія і Рэспублікай Беларусь ва ўсіх сферах узаемнай цікавасці як у двухбаковым, так і шматбаковым фарматах.