5 ліпеня 2024 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з намеснікам Прэм'ер-міністра - Міністрам замежных спраў Казахстана Муратам Нуртлеу.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падзякаваў казахстанскаму калегу за паслядоўную падтрымку Беларусі пры ўступленні ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва.
Міністры падрабязна абмеркавалі перспектыўныя напрамкі нарошчвання ўзаемадзеяння ў рамках ШАС, графік сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.
Падкрэслены традыцыйна сяброўскі і стратэгічны характар адносін Беларусі і Казахстана, узаемнае імкненне да іх далейшага ўмацавання і якаснага росту на карысць народаў дзвюх краін.
Міністры таксама правялі перамовы ў фармаце сам-насам, падчас якіх былі закрануты актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.