7 чэрвеня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый Рэспублікі Кенія Мазэсам Курыя і Міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця жывёлагадоўлі Франклінам Міціка.
Ключавымі на перагаворах сталі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, паставак беларускай тэхнікі. У дадзеным кантэксце таксама абмеркаваны магчымасці выкарыстання перадавога беларускага досведу і тэхналогій пры стварэнні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці на тэрыторыі Кеніі.
На разглядзе бакоў цяпер знаходзіцца пакет двухбаковых дагавораў, у іх ліку - базавыя эканамічныя пагадненні. У сувязі з гэтым асобная ўвага была нададзена пытанням паскарэння работы па іх заключэнні.
Падчас сустрэчы бакі канстатавалі супадзенне пазіцый у тым, што мірнае ўрэгуляванне любых міждзяржаўных канфліктаў з'яўляецца залогам устойлівага развіцця краін і рэгіёнаў.
Разгледжаны перспектывы абмену візітамі на розных узроўнях і пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у прадаўжэнні работы па вываду адносін дзвюх краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства.
Кенійская дэлегацыя наведвае Беларусь у развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у рамках афіцыйнага візіту Міністра С.Алейніка ў Найробі ў красавіку 2023 г.
Асноўнымі элементамі праграмы знаходжання ў Беларусі кіраўнікоў ключавых кенійскіх міністэрстваў стануць дзелавыя сустрэчы ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня і выстаўкі “БЕЛАГРА-2023”, субстантыўныя перагаворы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, наведванне вядучых прадпрыемстваў АПК і прамысловасці Беларусі.
Запланавана знаёмства з ПВТ, вывучэнне беларускага вопыту і магчымасцей кааперацыі дзвюх краін у сферы цыфравізацыі і прымянення новых тэхналогій у эканоміцы. Кенія на працягу некалькіх гадоў праводзіць працу па стварэнні ўласнага парка высокіх тэхналогій пад назвай "Крэмніевая савана".