16 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кеніі і Эфіопіі па сумяшчальніцтве Дзмітрый Красоўскі ў рамках рабочай паездкі ў г.Адыс-Абебу сустрэўся з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Сафіяй Каса.

Суразмоўцы абмеркавалі шляхі актывізацыі міжгаліновага супрацоўніцтва, уключаючы комплекс пытанняў механізацыі сельскай гаспадаркі Эфіопіі з прыцягненнем беларускіх тэхналогій, абсталявання і механізмаў фінансавання.