28 ліпеня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслава Чапурнога з Міністрам замежных спраў Манголіі Нямцэрэнгыйн Энхтайванам.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-мангольскага супрацоўніцтва, якія, у тым ліку, датычацца абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, адкрыцця Пасольства Манголіі ў Беларусі, практычнай рэалізацыі Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту і развіцця дагаворна-прававой базы.