29 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Андрэй Дапкюнас уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Славакіі Петэру Пелегрыні.
Беларусь і Славакія зацікаўлены ў развіцці і ўмацаванні сяброўскіх адносін.
Пасля цырымоніі А.Дапкюнас прыняў удзел у штогадовым прыёме ад імя Прэзідэнта Славакіі для кіраўнікоў замежных дыпламатычных місій.